«Нікому не кажа, чый сын». Як у Пекіне вучыцца Коля Лукашэнка
Алейнік пахваліўся Лаўрову, што малодшы сын Лукашэнкі ўжо крыху засвоіў кітайскую мову.
30.06.2024 / 21:48
Былы міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў і Мікалай Лукашэнка. Скрын відэа БТ
Мікалай Лукашэнка, які вывучае біятэхналогіі ў БДУ, паехаў у Пекінскі ўніверсітэт па праграме абмену. Хаа Пін, сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта, расказаў на БТ пра Колю:
«Ён, па-першае, вельмі сціплы. Ён нікому не кажа, што ён сын прэзідэнта. Калі б пра гэта даведаліся, ці магчыма было б наогул вучыцца? Я за ім назіраў — ён сапраўды вельмі добра вучыцца. Ён найлепшы студэнт на курсе. Вельмі ўдумлівы хлопец і сціплы».
У эфіры паказалі кадры, як былы міністр замежных спраў Сяргей Алейнік кажа кіраўніку расійскага МЗС Сяргею Лаўрову, што Мікалай ужо крыху засвоіў кітайскую мову.
«Гэта доўгі працэс», — удакладняе малодшы сын Лукашэнкі, які стаіць з імі.
Хаа Пін таксама дадаў, што яны спадзяюцца разам з БДУ стварыць сумесны даследчы цэнтр па біятэхналогіях.
Коля Лукашэнка падчас візіту ў Манголію хадзіў у майцы з эмблемай Службы бяспекі прэзідэнта
Коля Лукашэнка дэбютаваў з навуковай працай — шукае сродкі супраць каранавіруса
Колькі памылак у навуковай публікацыі Колі Лукашэнкі?