Беларус увайшоў у топ-5 прэстыжнага покернага рэйтынгу
Беларус Мікіта Бадзякоўскі падняўся на пяты радок рэйтынгу гульцоў па сукупных прызавых за ўсю кар'еру ў «жывым» покеры, які складаецца парталам thehendonmob.com, піша сайт «Беларусь і свет».
29.06.2024 / 21:15
Мікіта Бадзякоўскі за сталом у чэшскім Розвадаве. Фота: pokernews.com
Наш суайчыннік у выніку шматгадовага, пачынаючы з 2010 года, паспяховага ўдзелу ў турнірах з буйнымі стаўкамі паклаў у скарбонку сваіх дасягненняў 55 284 583 даляры.
Яго апярэджваюць амерыканцы Брын Кені (1 месца, 66,4 млн), Джасцін Банома (2 месца, 64,1 млн) і Джэйсан Кун (4 месца, 58 млн), а таксама брытанец Стывен Чыдвік (3 месца, 58,9 млн).
Ззаду ж беларуса апынуліся, напрыклад, такія гранды покера, як Дэн Сміт (ЗША), Даніэль Негрэану (Канада), Айзек Хэкстан (ЗША), Адрыян Матэас (Іспанія), Эрык Зайдэль (ЗША).
Мяркуючы па статыстыцы партала, за кар'еру ў «жывым» покеры Бадзякоўскі ўзяў на турнірах 21 першае месца, 15 другіх, 12 трэціх, 12 чацвёртых, 14 пятых, 8 шостых, 7 сёмых і гэтак далей.
Самым буйным разавым ягоным выйгрышам сталі 7 114 500 даляраў, атрыманыя ў снежні 2023 года пасля перамогі ў турніры $1 Million Buy-In WPT Big One for One Drop.
Гэты рэйтынг тычыцца менавіта «жывога» покера, хоць у ім улічаныя і вынікі буйных турніраў, якія вымушана праводзіліся анлайн у 2020-2021 гадах з-за каранавіруса.
Беларус выйграў у покер амаль 5 мільёнаў даляраў
Беларус выйграў у Чарнагорыі буйны турнір па покеры і атрымаў вялізную суму
Беларускі майстар покеру зноў выйграў на турніры больш за мільён даляраў
Беларус выйграў у покер больш за 7 мільёнаў даляраў