Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў палітыку, які падаў на яго пазоў аб маральнай кампенсацыі.

30.06.2024 / 08:00

Скрын відэа: belsat_life‧ / YouTube

Акрамя 12-гадовага тэрміну, Андрэю Павуку прысудзілі выплату грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай шэрагу грамадзян. Сярод іх і старшыня праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

Павук пазваніў Гайдукевічу, каб даведацца, наколькі той пацярпеў ад яго «экстрэмісцкай дзейнасці». Размову блогер выклаў у новым выпуску свайго шоу на «Белсаце».

Гайдукевіч не адразу зразумеў, хто яго маральна прынізіў. Павук нагадаў, што старшыня ЛДПБ напісаў на яго заяву ў суд аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 20 тысяч рублёў.

— Ты ж не дасі мне 20 тысяч. Мы цябе пасадзім, а потым ужо заплаціш! — заўважыў Гайдукевіч.

— Так ты маральна пакутуеш, Алег? — спытаў Павук і пачуў у адказ: «Я — не. Я шчаслівы». На што блогер паспрабаваў удакладніць, навошта ў такім выпадку Гайдукевіч падаў заяву аб кампенсацыі.

— Але грошы, грошы хачу! Грошы ў дзіцячы дом аддаць, каб ты заплаціў. А я ў дзіцячы дом аддам. Прыязджай. Я яшчэ раз гавару: адсядзіш, я сам пахадайнічаю, каб [ты] выйшаў на два гады раней, — адказаў палітык.

— Ты мне мараль тут сваю не паказвай, я хацеў спытаць, чаму ты пакутуеш? — паспрабаваў вярнуцца да свайго пытання Павук.

— Грошы! Грошы давай. Кватэру ў цябе забяром. Машыну забяром, — разышоўся Гайдукевіч.

Павук прапанаваў палітыку забраць яго кватэру ў пасёлку Акцябрскі і прыехаць туды жыць. На гэта Гайдукевіч адказаў:

«Не, я там зраблю грамадскую прыёмную партыі ў тваім доме і буду там займацца».

Блогер Павук паехаў у турму. Але ёсць нюанс

Андрэю Павуку завочна далі 12 гадоў, Вользе Павук крыху менш. Асудзілі і Маргарыту Ляўчук

Павук затроліў Памежны камітэт пытаннямі пра мігрантаў і расійскую армію

Nashaniva.com