Памёр Леанід Свецік

У Варшаве 28 чэрвеня на 60-м годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця праваабаронца з Віцебска, які шмат гадоў кіраваў Віцебскім аддзяленнем Праваабарончага цэнтра «Вясна», сябра БАЖ Леанід Свецік, паведаміла «Вясна».

28.06.2024 / 18:04

Паведамляецца, што Леанід Свецік больш за два дзесяцігоддзі займаўся абаронай правоў чалавека на Віцебшчыне, браў актыўны ўдзел у розных праваабарончых, інфармацыйных і адукацыйных праграмах і ініцыятывах «Вясны», неаднаразова ўдзельнічаў у кампаніях назірання за выбарамі ў Беларусі, уздымаў набалелыя для рэгіёна праблемы і намагаўся іх вырашэння. 

У выніку рэпрэсій у 2021 годзе Леанід Свецік быў вымушаны пакінуць Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу. Але і ў эміграцыі ён заставаўся актыўным і працягваў займацца праваабарончай дзейнасцю.

Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка

Экс-гулец мазырскай «Славіі» памёр ва ўзросце 42 гадоў

Памерла Дзіяна Чаркасава

Памерла Лідзія Савік

Nashaniva.com