У цэнтры Гомеля зладзілі гонкі пад чырвона-зялёным сцягам, ДАІ пакуль не рэагуе

Малады гамяльчук пахваліўся тым, як парушаў правілы дарожнага руху, ганяючы днём па цэнтральных вуліцах горада. Пры гэтым, мяркуючы з каментароў, ён не баіцца пакарання, заўважыў «Флагшток».

27.06.2024 / 19:11

Скрыншот з відэа ў тыктоку

Верагодна, упэўненасці ў сабе парушальніку надае тое, што ён і яго кампанія ганялі па горадзе на двух аўто, трымаючы дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі. Да таго ж на ролік накладзеная песня «Бумер» рэпера Сярогі, які стаў удзельнікам дзяржаўнай прапаганды.

Відэа набрала сотні каментароў, сярод якіх шмат негатыўных. Карыстальнікі таксама разабралі парушэнні ПДР: паводле іх, выяўленым на відэа належаць як мінімум штрафы за небяспечную язду, неаднаразовае перавышэнне хуткасці і не прышпіленыя рамяні бяспекі.

Некалькі карыстальнікаў затэгалі акаўнт ДАІ, але адказу пакуль не было — як і афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці былі пакараныя парушальнікі.

У Беларусі хочуць увесці электронны пашпарт для ўсіх аўтамабіляў

Стала вядома, што за жанчына-правакатарка хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам з Z-сімволікай

Дыверсія ў «Мінскай праўдзе»: заўтрашні нумар выйдзе з бел-чырвона-белым сцягам на першай паласе

У Гродне дзвюх дзяўчат асудзілі з-за чырвона-зялёнага сцяга

У Калодзішчах затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы

Nashaniva.com