Ці спыніліся атакі мігрантаў на польскай мяжы пасля пагрозы закрыць яе і кітайскага папярэджання?

Як паведамляе польская памежная служба, мігранты працягваюць спробы нелегальна трапіць у Польшчу.

27.06.2024 / 10:55

Паводле польскага боку, за мінулыя суткі было зафіксавана 150 спроб мігрантаў прарвацца праз мяжу, 25 чэрвеня — 100 спроб, 24 чэрвеня — 80. З 21 па 23 чэрвеня такіх спроб было 330. 

Мігранты па-ранейшаму праяўляюць агрэсію і закідваюць польскіх памежнікаў камянямі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з 22 па 26 чэрвеня знаходзіўся з візітам у Кітаі. Там ён, сярод іншага, абмеркаваў са старшынём КНР Сі Цзіньпінем міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю і расказаў пра гібель польскага жаўнера пасля атакі мігранта. Анджэй Дуда папярэдзіў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна пра абвастрэнне сітуацыі на беларускай мяжы, магчымым перакрыцці яе і магчымых наступствах гэтага для кітайскай лагістыкі тавараў.

У адказ упершыню з моманту крызісу на мяжы Беларусі з суседзямі Кітай афіцыйна пракаментаваў сітуацыю.

З улікам таго, што Пекін імкнецца не ўмешвацца ў канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, гэтую заяву можна разглядаць як сур'ёзны сігнал незадаволенасці пазіцыяй беларускіх уладаў, лічыць палітолаг Валерый Карбалевіч.

Польшча і краіны Балтыі просяць пра абарончую лінію на мяжы з Расіяй і Беларуссю

Міністр абароны Польшчы назваў мігрантаў на мяжы «ордамі бандытаў»

Дуда: Гібрыдная атака на мяжы з Беларуссю перашкаджае партнёрству Польшчы з Кітаем

Кітай перайшоў на крык па пытанні беларуска-польскай мяжы. Як адрэагуе Лукашэнка?

Nashaniva.com