Украіна сёння гуляе вельмі важны матч за выхад у плэй-оф, але беларускае ТБ гэты матч не пакажа

СТБ і «РТР-Беларусь» не мяняюць ранейшай рэдакцыйнай палітыцы.

26.06.2024 / 11:48

Фота: Martin Meissner / AP

26 чэрвеня на Еўра-2024 завяршаецца групавы этап. У раскладзе гульнявога дня чатыры матчы. Аднак беларускім гледачам пакажуць толькі тры з іх.

Па-за эфірнай сеткай СТБ і «РТР-Беларусь» засталася гульня з добрай шыльдай: Украіна — Бельгія. Гэтыя тэлеканалы не паказалі і дзве папярэднія гульні ўкраінцаў. Пры гэтым у аналітычнай студыі па выніках гульнявых дзён гэтыя матчы абмяркоўвалі.

У групе Е наогул заблытаная сітуацыя: ва ўсіх каманд — Румыніі, Бельгіі, Славакіі і Украіны — па тры балы перад апошнім турам.

Развязка абяцае быць яркай і непрадказальнай. Па правілах, матчы Славакія — Румынія і Украіна — Бельгія пройдуць адначасова — а 19.00 па Мінску.

Скрыншот СТБ

Завершыцца барацьба і ў групе F. Там партугальцы, у якіх шэсць балаў, ужо забяспечылі сабе плэй-оф і першае месца. Туркі ідуць на другім месцы з трыма баламі. Адзін бал маюць грузіны і чэхі.

У апошнім туры Грузія згуляе з Партугаліяй, а Чэхія — з Турцыяй. Абодва гэтыя матчы, якія стартуюць у 22.00, СТБ і «РТР-Беларусь» пакажуць. Нават калі ў эфіры зноў можа трапіць крычалка грузінскіх фанатаў пра Уладзіміра Пуціна.

У групе С два матчы не прынеслі галоў. Сербія — на вылет!

Сенсацыя! Аўстрыя адолела Нідэрланды і выйшла ў плэй-оф з першага месца ВІДЭА

Арына Сабаленка спрагназавала, хто стане чэмпіёнам Еўропы па футболе

Венгрыя на апошняй хвіліне вырвала перамогу ў Шатландыі ВІДЭА

Група, у якой максімальна ўсё заблытана. І здавалася б, пры чым тут КДБ?

Nashaniva.com