За рулём легкавіка, што ўрэзаўся ў маршрутку пад Маладзечнам, быў трэнер-баксёр, які вяртаўся з Гульняў БРІКС у Казані
«Заснуў, напэўна. Усю ноч дабіраўся дадому з Казані».
26.06.2024 / 10:30
Аўтамабілем «Фальксваген Гольф», які ўчора раніцай, 25 чэрвеня, сутыкнуўся на трасе Маладзечне — Мінск з маршруткай, у выніку чаго тая перакулілася, кіраваў вядомы маладзечанскі трэнер па боксе Сяргей Асанаў, бацька баксёра-прафесіянала Дзмітрыя Асанава, піша Kraj.by.
Сяргей Леанідавіч сказаў, што з ім ужо ўсё ў парадку. Стацыянарнае лячэнне ў бальніцы яму не трэба. Лячыць траўмы твару і ногі ён будзе дома.
— Так, сутыкнуўся я з маршруткай. Не ведаю, як і чаму гэта здарылася. Заснуў, напэўна. Усю ноч дабіраўся дадому з Казані, з гульняў БРІКС. У машыне быў адзін. Мяне адвезлі ў бальніцу, аказалі медыцынскую дапамогу. Увесь твар мне пасекла. І яшчэ нагу пашкодзіў. Ад шпіталізацыі я адмовіўся. Траўмы буду лячыць дома. Усё ўжо нармальна са мной, — сказаў Сяргей Асанаў.
Тым часам па факце ДТЗ заведзена крымінальная справа.
У Маладзечанскім раёне легкавік сутыкнуўся з маршруткай, яна перакулілася. Усе жывыя
«Выехаў на паласу сустрэчнага руху, проста ў лоб». Што кажуць відавочцы ДТЗ пад Маладзечнам
«У гэтым ёсць свая рамантыка»: Дзмітрый Асанаў вырашыў сябе паспрабаваць у прафесійным боксе