МАК патлумачыў, чаму на Алімпійскія гульні ў Парыжы акрэдытавалі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

На запыт выдання «Люстэрка» ў прэс-службе Міжнароднага алімпійскага камітэта паведамілі, што акрэдытацыя медыя на гульні — прэрагатыва Нацыянальнага алімпійскага камітэта, а НАК Беларусі на чале з Віктарам Лукашэнкам правоў не пазбаўлены.

25.06.2024 / 17:54

«Акрэдытацыя прэсы на Алімпійскія гульні робіцца адпаведным Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) для СМІ на тэрыторыі іх краіны. Таму мы адсылаем вас [з гэтым пытаннем] у НАК Беларусі, дзейнасць якога не прыпыненая, у адрозненне ад Алімпійскага камітэта Расіі (АКР)», — пракаментавалі ў прэс-службе Міжнароднага алімпійскага камітэта выдачу акрэдытацыі для асвятлення Алімпійскіх гульняў у Парыжы прапагандысцкім СМІ з Беларусі.

У сталіцу Францыі змогуць паехаць супрацоўнікі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, газеты «Спартыўная панарама», выдання «Прессбол», сайта Sport5.by, прэс-службы Беларускай асацыяцыі гімнастыкі і газеты «СБ. Беларусь сегодня». 

На «Беларусь-1» назвалі рашэнне Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе недальнабачным

Чаму Арына Сабаленка адмовілася выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы?

Беларуска з Польшчы хацела выступаць на Алімпіядзе як нейтральная спартсменка, але не змагла

Nashaniva.com