Супрацоўнікі афіцыйных беларускіх СМІ атрымалі акрэдытацыю на Алімпіяду-2024
Служба акрэдытацыі журналістаў Міжнароднага алімпійскага камітэта паведаміла Беларускай асацыяцыі журналістаў аб акрэдытацыі праўладных СМІ на Гульні-2024.
У спіс увайшлі наступныя медыя: БелТА, «Спортивная панорама», «Прессбол», sport5.by, прэс-служба Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, а таксама «СБ. Беларусь Сегодня».
Нягледзячы на нейтральны статус беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе і забарону на афіцыйны ўдзел Беларусі ў Гульнях, акрэдытацыя СМІ, як і ў папярэднія гады, праходзіла праз Нацыянальны алімпійскі камітэт.
У выніку акрэдытацыю атрымалі адразу два дзяржаўных прапагандысцкіх выданні — БелТА і «СБ. Беларусь Сегодня», чые супрацоўнікі ўнесеныя ў санкцыйныя спісы ЕС за прапаганду ваеннага нападу Расіі на Украіну.
Летнія алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.
Каментары