Дзе цяпер самая сэксуальная фанатка ЧС па футболе ў Катары?
Харвацкая мадэль Івана Кнол стала вядомая пасля футбольнага чэмпіянату свету — 2022. Дзяўчына апранала на матчы ў мусульманскім Катары яркае і адкрытае адзенне ў колерах Харватыі, чым прываблівала адных і шакавала іншых. Што цяпер з балканскай красуняй?
24.06.2024 / 18:04
Івана Кнол на матчы Іспанія-Харватыя. Фота: Jose Breton / Pics Action / NurPhoto via Getty Images
Зборная Харватыі трапіла ў групавы этап чэмпіянату Еўропы па футболе, які праходзіць цяпер у Германіі. Івана, як і на мінулым топ-турніры, вырашыла не губляць магчымасць пазаўзець за сваіх і заадно паказаць сябе. Цяпер дзяўчына ў Германіі, і яна ўжо зноў трапіла ў загалоўкі навін.
Усё пачалося перад першым матчам зборнай Харватыі на турніры. Гэта была гульня з Іспаніяй, і іспанцы нанеслі балканцам моцную паразу — 3:0. Перад гульнёй Івана дала інтэрв’ю нямецкаму рэсурсу MagentaTV, а пасля гутаркі накінулася на журналістку выдання Лаўру Вантора.
Івана Кнол падчас гульні Харватыя-Албанія. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images
Харватка раскрытыкавала ў сацсетках знешнасць Ванторы. Яна напісала: «Дарагая Лаўра, калі б я так выглядала, я б заўсёды насіла толькі зімняе адзенне». Таксама Кнол назвала MagentaTV непрафесійным выданнем і папрасіла іх больш ніколі не звяртацца да яе з запытамі пра інтэрв’ю. Пазней Івана патлумачыла журналістам, што чула, быццам Вантора і яе калега дрэнна выказваліся пра яе ў эфіры.
Непрыемны эпізод не адбіў у харваткі жаданне заўзець за сваіх, хаця Харватыя пакуль што і знаходзіцца на апошнім месцы ў сваёй групе. Магчыма, гульня харватаў з італьянцамі ўвечары 24 чэрвеня дапаможа выправіць сітуацыю, тым больш што ў балканцаў будзе гарачая падтрымка ад Іваны.
Май 2024-га, Івана Кнол на адным з этапаў Формулы-1 — Гран-Пры ў Маямі. Фота: Kym Illman / Getty Images
Але і ў час паміж матчамі яна не сядзіць без справы. Дзяўчына папрацавала дыджэйкай (яе другая прафесія) у Гамбургу і правяла багата часу сярод іншых фанатаў на Еўра. Паспявае яна і даваць інтэрв’ю розным медыя — скандалаў, як у выпадку з MagentaTV, пакуль не было.
Бацькі гэтага 21-гадовага форварда зборнай Іспаніі пешкі перайшлі Сахару, каб выратавацца ад вайны