Мбапэ возьме ўдзел у заўтрашнім матчы з Польшчай

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Францыі Дзідзье Дэшам пасля змены стартавага складу ў гульні з Нідэрландамі ў 2-м туры можа рызыкнуць і выпусціць гульца пасля пералому носа, піша Championat.com.

24.06.2024 / 14:30

Фота: Hassan Ammar / AP

Нагадаем, Мбапэ зламаў нос падчас сустрэчы 1-га тура групавога этапу з Аўстрыяй, якая завяршылася перамогай французаў з лікам 1:0.

Пасля гэтага для форварда была выраблена спецыяльная ахоўная маска, у якой ён можа прымаць удзел у матчах. Аднак у сустрэчы з Нідэрландамі Мбапэ застаўся на лаўцы запасных.

У аўторак, 25 чэрвеня, французы правядуць заключны матч групавога этапу Еўра-2024 з Польшчай.

Кіліян Мбапэ зламаў нос падчас матчу з Аўстрыяй ФОТАФАКТ

Паглядзіце, у якой моднай масцы будзе гуляць Кіліян Мбапэ ФОТАФАКТ

Падчас гульні Шатландыя — Венгрыя на Еўра здарылася жудасная траўма

Венгрыя на апошняй хвіліне вырвала перамогу ў Шатландыі ВІДЭА

Група, у якой максімальна ўсё заблытана. І здавалася б, пры чым тут КДБ?

Nashaniva.com