Польшча разглядае магчымасць закрыць рэшту пераходаў на мяжы з Беларуссю
Польскія ўлады разглядаюць магчымасць закрыць два яшчэ дзейныя памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю, заявіў увечары 22 чэрвеня ў эфіры тэлеканала TVN24 міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
22.06.2024 / 22:33
Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў Сікорскага, пакуль у Варшаве вывучаюць пытанне, «ці будзе гэта адчувальна для польскай эканомікі». Ён заявіў, што такую магчымасць разглядаюць «у сувязі з дзеяннямі Беларусі».
Асноўная прычына — сітуацыя з інспіраваным рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна мігранцкім крызісам на мяжы, які цягнецца ўжо з 2021 года, а апошнім часам зноў абвастрыўся.
«Фіны закрылі памежныя пераходы з Расіяй, і праблемы скончыліся», — дадаў міністр.
Цяпер на польска-беларускай мяжы дзейнічаюць усяго два пункты пропуску: «Кукурыкі» («Казловічы») для грузавых перавозак і «Тарэспаль» («Брэст») — для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
Раней, у канцы мая, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, наадварот, заяўляў, што магчымае адкрыццё КПП «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю, закрытага 10 лютага 2023 года. Але непасрэдна пасля гэтых слоў адбыўся новы віток мігранцкага крызісу, у ходзе якога нават загінуў польскі вайсковец. Таму гэтыя планы адразу сталі неактуальнымі.
Анджэй Дуда паляцеў у Кітай і будзе там гаварыць пра Беларусь
«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай
Польскі ўрад не стаў даваць сваім памежнікам «ліцэнзію на забойства»
Турысты на польска-беларускай мяжы сталі атрымліваць трывожныя эсэмэскі. Ці варта панікаваць?
Польскія фермеры разлілі свіны гной на мяжы з Беларуссю — каб спыніць мігрантаў-мусульман