Стала вядома, колькі абітурыентаў набралі максімальныя 300 балаў па трох іспытах
Калі мінулыя гады для кожнага прадмета вылучалі свой дзень здачы, то сёлета ўступную кампанію ўклалі ў сціснутыя тэрміны — усяго за чатыры дні замест 11.
22.06.2024 / 13:35
У Беларусі 15 абітурыентаў набралі максімальна магчымыя 300 балаў па трох прадметах, здаўшы два цэнтралізаваныя экзамены і адно цэнтралізаванае тэсціраванне. Пра гэта піша sb.by.
Калі мінулыя гады для кожнага прадмета вылучалі свой дзень здачы, то сёлета ўступную кампанію ўклалі ў сціснутыя тэрміны — усяго за чатыры дні замест 11.
Так, 3 чэрвеня тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, геаграфіі і сусветнай гісторыі здавалі 27,1 тыс.абітурыентаў, а 6 чэрвеня ЦТ па хіміі, фізіцы, грамадазнаўстве і гісторыі Беларусі пісалі 27,2 тыс. чалавек.
Цэнтралізаваныя экзамены па 13 профільных прадметах школьнікі пісалі 27 мая, а па мовах — 30 мая. У гэтыя ж дні выпускнікі каледжаў і мінулых гадоў здавалі ЦТ.
Уступная кампанія ў ВНУ пачнецца з 27 чэрвеня. Дакументы на бюджэт і платныя аддзяленні ва ўніверсітэты можна падаваць з 12 па 17 ліпеня.
Сталі вядомыя вынікі ЦТ па профільных прадметах. Дзе найбольш стабальнікаў?
Пачаўся прыём дакументаў у каледжы
Дванаццаць навучэнцаў не здалі першы ЦЭ, бо іх прызвалі ў армію