Грамадства

Дванаццаць навучэнцаў не здалі першы ЦЭ, бо іх прызвалі ў армію

У якіх выпадках на ваенную службу могуць забраць проста перад выпускнымі экзаменамі?

У дзень правядзення першага цэнтралізаванага экзамена (ЦЭ), 27 мая, прэс-служба Мінадукацыі апублікавала статыстыку па навучэнцах, якія не з'явіліся на экзамен. З яе вынікала, што 12 чалавек не прайшлі выпрабаванне па прычыне прызыву ў войска.

Гэта значыць, яны былі зарэгістраваныя на экзамен, але нейкім чынам трапілі ў вясновы прызыў і не змаглі завяршыць навучанне.

Сёлета сярод удзельнікаў экзамену, аказаліся і тыя, хто раней не завяршыў навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

«У выпадку, калі грамадзянін не завяршыў навучанне… атэстат … ён можа атрымаць шляхам праходжання працэдуры выніковай атэстацыі ў парадку экстэрнату», — сказалі Tochka.by у Мінадукацыі.

ЦЭ з'яўляецца аналагам ранейшых выпускных выпрабаванняў пасля 11 класаў. Іншых экзаменаў для атрымання атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ў краіне не прадугледжана, падкрэсліваюць у Мінадукацыі.

Прайсці атэстацыю ў парадку экстэрнату ў нашай краіне могуць у наступных выпадках:

  • дзеці, якія поўнасцю або часткова самастойна засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай або сярэдняй адукацыі
  • навучэнцы ўстаноў адукацыі, якія не прайшлі ці не пацвердзілі дзяржакрэдытацыю
  • дзеці, якія вывучалі або вывучылі навучальныя прадметы пры атрыманні прафтэхадукацыі, але не атрымалі адпаведнай адукацыі.

@belarusnovosti Получила 0 на выпускном экзамене и теперь «не дадут аттестат» #экзамен #цтбеларусь #беларусьновости #новостибеларуси #беларусь ♬ Artificial Intelligence - Melodality

Колькі даюць адтэрміновак ад войска

Сама па сабе працэдура экстэрнату выяўляецца ў тым ліку ў выстаўленні адзнак пасля праходжання навучэнцам выніковых выпрабаванняў.

«Экстэрны ў абавязковым парадку здаюць цэнтралізаваныя экзамены», — падкрэслілі ў профільным ведамстве.

Дапусціць да атэстацыі ў парадку экстэрнату беларусаў можа мясцовы орган улады ў сферы адукацыі. Для здачы выпрабаванняў такога чалавека залічваюць у пэўную школу, гімназію і г. д.

Заяву на праходжанне атэстацыі ў фармаце экстэрнату трэба падаць з 3 лютага да 25 красавіка года атэстацыі, пры гэтым рэгістрацыя ўдзельнікаў на ЦЭ праводзіцца з 20 сакавіка па 5 красавіка.

Гэта значыць, яна завяршаецца на 20 дзён раней, чым прыходзіць крайні тэрмін на падачу заяў для экстэрнату.

Вясновы прызыў у армію праводзіўся з лютага па май 2024-га.

«Такім чынам, экстэрны, зарэгістраваныя на праходжанне ЦЭ да 5 красавіка, маглі быць прызваныя на тэрміновую вайсковую службу», — падвялі вынік у Мінадукацыі.

У ведамстве таксама падкрэслілі: сярод названых у статыстыцы 12 выпадкаў няяўкі на ЦЭ па прычыне прызыву ў войска ўсе навучэнцы з'яўляліся экстэрнамі.

У адпаведнасці ж з Законам «аб воінскім абавязку і воінскай службе» адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу для працягу адукацыі грамадзян прадастаўляецца адзін раз.

У сваім адказе Міністэрства адукацыі не ўдакладніла, ці будзе ў хлопцаў магчымасць пасля войска зноў зарэгістравацца на ЦЭ і прайсці выпрабаванні.

Каментары

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку2

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі прагназуюць, што навальніцы будуць у Мінску да канца дня2

Беларуская прапаганда стварыла таблоід «Пятніца». Які выходзіць у сераду9

У Мінску затапіла і станцыю метро «Усход». Аднак закрываць яе не сталі ВІДЭА1

Рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «экстрэмізм», звольнілі і замянілі на прапагандыста з Рагачова

На Ваўпшасава ў Дражні машына амаль цалкам сышла пад ваду ФОТАФАКТ

Арына Сабаленка: Плячо зажыло. На гэтым тыдні я пачынаю гуляць1

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку2

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Галоўнае
Усе навіны →