Пад Докшыцамі машына сутыкнулася з мікрааўтобусам, два чалавекі загінулі

Трагедыя адбылася каля 19.30 на 107-м кіламетры аўтадарогі Р-3, недалёка ад Докшыц, паведамляе прэс-служба МУС.

21.06.2024 / 21:51

Паводле папярэдняй інфармацыі, 47-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen Passat пры выездзе з другаснай дарогі не прапусціў мікрааўтобус Iveco Daily, сярод пасажыраў якога былі дзеці.

У выніку кіроўца і 36-гадовая жанчына-пасажырка легкавіка загінулі на месцы здарэння. 11 чалавек, у тым ліку дзеці, перададзеныя медыкам для абследавання.

Адзін чалавек загінуў, пяцёра параненыя ў ДТЗ у Баранавіцкім раёне. Сутыкнуліся фура і два мікрааўтобусы

У Смаргоні матацыкліст на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў легкавік ВІДЭА

«Адна машына ў кювеце, іншая на раздзяляльнай паласе гарэла» — здарэнне каля Кургана Славы

Nashaniva.com