З 56 да 28%. Так за год зменшылася доля беларусаў пры працоўнай міграцыі ў Літву

Служба занятасці Літвы паведаміла, што колькасць імігрантаў, якія прыязджаюць у Літву на заробкі, па-ранейшаму расце. У першым квартале гэтага года літоўцы выдалі 1878 дазволаў на працу работнікам з трэціх краін. Гэта ў два разы больш, чым год таму за той жа час (934), піша Delfi.lt.

21.06.2024 / 21:17

Фота ілюстрацыйнае

У той жа час структура прыезджых па грамадзянстве за год вельмі змянілася.

Больш за ўсё прыезджых па-ранейшаму грамадзяне Беларусі, аднак у працэнтных адносінах іх стала прыбываць менш, усяго 28% (у 2023 годзе — 56%).

«У пачатку года больш чым у два разы вырасла плынь іншаземцаў з трэціх краін. Лідары тут грамадзяне краін Сярэдняй Азіі, праўда, пакуль яшчэ беларусаў прыязджае больш», — сказала прадстаўніца Службы занятасці Эрнэста Варнайце.

Асабліва большае грамадзян Узбекістана: колькасць дазволаў на працу, якія выдаюцца ім, за год вырасла з 4 да 24%, каб дагнаць па дынаміцы беларусаў, засталося зусім крыху. Далей ідуць грамадзяне Кыргызстана — 12%.

88% іншаземцаў, якія прыбываюць у Літву — мужчыны. Часцей за ўсё сюды на заробкі прыязджаюць кіроўцы вялікагрузных машын, іх 51%.

Усяго, паводле звестак на 1 чэрвеня 2024 года, у Літве працавалі 137 400 грамадзян трэціх краін: 48 600 беларусаў, 44 800 украінцаў, 7400 узбекаў, 5800 кыргызаў і 5200 таджыкаў. 

Пазняк выступіў у Вільні — расказаў пра будучыню Беларусі, а літоўскі радыкал назваў яго фашыстам

«Могуць старанна прашманаць, а могуць адным вокам глянуць». Як цяпер адбываецца кантроль на мяжы з Літвой

«Забарона на ўвоз прадуктаў выглядае непрыгожа, але дыктуецца банальнымі патрэбамі бяспекі»

Nashaniva.com