Меркаванні27

«Забарона на ўвоз прадуктаў выглядае непрыгожа, але дыктуецца банальнымі патрэбамі бяспекі»

Давайце разумець логіку літоўцаў, нават калі яна нам не падабаецца, піша Мікола Бугай.

У свабодных краінах не караюць за тое, што не забаронена, гэта іх адрозненне ад несвабодных. Пакуль вазіць прадукты не было забаронена, можна было не баяцца іх везці. Цяпер — забаронена. Да 2 кг — вязі, больш — нельга.

Забарона на ўвоз прадуктаў выглядае непрыгожа, але дыктуецца вельмі банальнымі патрэбамі бяспекі. Літва хоча максімальна абмежаваць прыгранічны гандаль, бо не можа толкам правяраць і кантраляваць гэты паток людзей (дый фінансавую выгаду ў такім абмежаванні бачаць — Літва таксама не хоча губляць на акцызах і падатках, і неяк адказваць ударам на ўдар на ўведзеныя Беларуссю абмежаванні таксама хоча — а Мінск абмежаваў для літоўцаў усё, што толькі можна).

Улады Літвы хочуць, каб праз мяжу рухалася мінімальная колькасць людзей. А як толькі ездзіць па бензін, цыгарэты і гарэлку стане нявыгадна, гандляры ездзіць перастануць.

Фінляндыя цалкам спыніла рух людзей праз мяжу, Латвія, Эстонія і нават багатая, у якой няма праблем з расейскамоўнай меншасцю, Нарвегія абмежавалі яго да мінімуму, Польшча пакінула на мяжы адзіны прапускны пункт. Не толькі Латвія і Эстонія, але і Фінляндыя, якой нібыта менш чаго баяцца, крайне абмежавалі магчымасці расіян сяліцца ў іх. У гэтым сэнсе Літва не выключэнне, яна проста дзейнічае ў той жа логіцы, у якой дзейнічаюць усе.

І дзейнічаюць яны так, таму што над усімі імі навісла смяротная пагроза расійскага, пры суўдзеле Лукашэнкі, нападу — аналагічнага таму, які здарыўся з Украінай. І ў сітуацыі, калі ёсць смяротная пагроза, ніхто не перабірае ў сродках, дзейнічаюць з запасам і па логіцы «лепш перабдзець». 

І спосабаў разабрацца — вязе чалавек цыгарэты «Мінск» эмігрантам-настальгікам, ці «Мінск» вязе дробны гандляр, ці «Мінск» вязе агент ГРУ, які мімікруе пад госця сяброў-настальгікаў ці пад дробнага гандляра, у іх няма. Яны проста хочуць, каб мяжу перасякала ў дзень не 10 тысяч, а 1 тысяча чалавек, нават калі для гэтага ім давялося паказаць сябе ў непрыгожым святле з гарой выкінутых зефіраў. Ім не да сантыментаў у той сітуацыі, якая склалася. Не да сантыментаў, калі супраць цябе вораг, які грае не па правілах.

Па той жа прычыне і візаў выдаваць больш не хочуць. Раней яны заплюшчвалі вочы, а цяпер фізічна няздольныя правяраць і сачыць за такой вялікай колькасцю людзей — ці то перасяленцаў, ці то турыстаў, ці то жыхароў прыгранічча. А сачыць яны — і не толькі яны, а нават фіны, нарвегі, палякі пастанавілі сабе. І пагрозы ім не выдуманыя, яны рэальныя. І пагроза заліць мігрантамі — рэальная. І дзейнасць агентуры — таксама рэальная.

Вось толькі нядаўні прыклад — запісы з відэакамер і відэарэгістратараў беларускіх аўтобусаў і маршрутак выкарыстоўваў КГБ, у тым ліку для таго, каб адсочваць, хто каго сустракае і праводзіць на аўтавакзале Вільні.

І, калі ўжо заходзіць далёка, то ад таго, ці выстаяць Балтыя ды Польшча, залежыць і шанец Беларусі на вызваленне. Калі ўпадуць Балтыя і Польшча, ад беларусаў Расія мокрага месца не пакіне, як не пакінула ніякай украінскасці на акупаваных Данбасе і Запарожжы. Таму іх дзеянні цяпер, хоць нам яны і пабытова непрыемныя і здаюцца палітычна недальнабачнымі (і, магчыма, такімі і ёсць — ацэньваць доўгачасовыя палітычныя наступствы тых ці іншых крокаў складана, часта толькі доўгі час паказвае, што правільна, а што не), але іх дзеянні і ёсць тым «калектыўным дзеяннем», накіраваным на тое, каб Масква не захапіла Еўропы.

А калі Масква не паставіць Балтыі і Польшчы пад свой кантроль, то і ў беларусаў захаваецца шанец вырвацца.

Таму нават калі нам не падабаецца логіка літоўцаў, давайце прынамсі яе разумець, давайце разумець, што вінаваты Аляксандр Лукашэнка, які завёў краіну туды, куды завёў.

І чым больш агрэсіі будуць праяўляць Расія і падкантрольны ёй рэжым у Мінску, тым больш будзе закрывацца Еўропа, у іх проста не будзе выбару. А беларусы тут сталі закладнікамі Масквы — гэта горкая рэальнасць, у якой нам жыць і якая зменіцца толькі калі агрэсарам абламаюць рогі.

Каментары27

  • Закладнікі гаманца
    06.06.2024
    З якой пагардай трэба ставіцца да свайго народа, каб такое пісаць! Беларусь выратуюць Польшча з Балтыяй, глядзі ж ты. Украіна ўжо выратавала?
    А беларусы існуюць у светапоглядзе аўтара, каб выратаваць сваю краіну?
    І ва ўсіх бедах гаротных беларусаў хтосці вінаваты: Пуцін, Лукашэнка, Ціханоўская, Наўседа. А беларус у гэтай парадыгме ўвогуле існуе, каб браць адказнасць за сябе? Бядотныя закладнікі Масквы бульдозерам пруць у Еўропу на адпачынак, без усялякай увагі на вайну-рэпрэсіі, і пры гэтым чакаюць, што хтосці абламае агрэсарам рогі. Абняць і плакаць!
  • Я
    06.06.2024
    Давайце давайце! Канешна! Мыкола бугай = классический змагар = цярпiла. Фу таким быть.
  • Юзаф
    06.06.2024
    літоўцы і палякі (маю на увазе памежнікаў і мытню) і у мірныя часы пагардліва і фанабэрыста ставіліся да беларусаў. Як раней пагранпераход мог за гадзіну не выпусціць ніводнай машыны, так і зараз. Мытнікі соваются паволі, а людзі стаяць. Не варта гэта тлумачыць метадамі бяспекі. Калі хочаце бяспекі няхай са стрэльбамі мяжу ахоуваюць, і не цацкаюцца з мігрантамі. А не помсцяць тым хто нармальна едзе праз мяжу

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі3

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец у Кобрынскім раёне скокнуў з тарзанкі — і не вынырнуў

ПА АБСЕ прызнала дзеянні РФ генацыдам украінскага народа4

На наступным тыдні надворʼе зменіцца. Чаго чакаць?

Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі16

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства5

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі3

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →