Лукашэнка расказаў, якія жывёлы прыходзяць да яго ў начных снах
Лукашэнка сёння наведаў малочнатаварны комплекс у Дзяржынскім раёне і там сярод іншага расказаў, якія нібыта бачыць уначы сны.
21.06.2024 / 17:44
Схіліла Лукашэнку да расказаў пра асабістае размова пра сельскую гаспадарку і яе значэнне:
«Лепш працы няма. Запомні. Я гэта ўсё прайшоў.
Мне сняцца па начах цяпер людзі, з якімі я працаваў. Сняцца каровы. Я іх ноч даю… Лепшага няма… Жывыя людзі, жывая скаціна, жывыя расліны. І вынік кожны год», — расказаў ён.
Дзяржаўныя прапагандысты, пачуўшы гэта, адразу ж зазірнулі ў соннікі і паведамілі, што «бачыць або даіць карову ў сне — гэта да стабільнага дабрабыту, удачы і поспеху ў справах».
Лукашэнка прапануе запусціць паміж Мінскам і Дзяржынскам струнны транспарт
Лукашэнка адкрыў спарткомплекс з партрэтам Ціханоўскай?
Лукашэнка падарыў Зюганаву ордэн на юбілей