Журналістка «СБ. Беларусь сегодня» паехала адпачыць у Рым і трапіла на аўдыенцыю да Папы

Нягледзячы на тое, што ў «СБ. Беларусь сегодня» Юліяна Леановіч піша ў асноўным на тэму культуры, прапаганды ў яе артыкулах вышэй за дах. А цяпер дзяўчына пахвалілася ў сацсетках адпачынкам у Рыме і аўдыенцыяй у Папы Рымскага.

18.06.2024 / 07:00

Юліяна Леановіч. Фота з яе інстаграма

Юліяне Леановіч давяраюць рабіць інтэрв’ю з зоркамі прапаганды. Напрыклад, з журналісткай лукашэнкаўскага пула Алёнай Сыровай яна абмяркоўвала харызму Лукашэнкі. А Кацярыну Забянько з СТБ распытвала пра «цкаванне» ў 2020-м. Адна з фішак журналісткі — задаваць суразмоўцам пытанні пра 2020 год і падкрэсліваць, які правільны выбар зрабілі тыя, хто падтрымаў лукашэнкаўскі рэжым.

Дарэчы, гутарку з Маратам Маркавым, які нядаўна стаў міністрам інфармацыі, у свой час таксама даручылі Юліяне. Асаблівай увагі заслугоўвае размова Леановіч з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук пасля таго, як свёкар уручыў той спецыяльную прэмію — аўтарка не шкадуе слоў пахвалы і эпітэтаў, якія цешаць самалюбства наваяўленай паэткі.

Але цяпер дзяўчына вырашыла зрабіць перапынак у расповедах аб правільным патрыятызме. У сваіх сацыяльных сетках Юліяна посціць здымкі з Рыма і радасна распавядае пра піцу, апероль, труфельную пасту і ідэальны тырамісу.

Юліяна Леановіч. Фота з яе інстаграма

Найбольш яе ўразіла наведванне Ватыкана. Юліяна прыйшла туды а 5-й гадзіны раніцы, плануючы трапіць на аўдыенцыю Папы Рымскага. Зразумела, што аб асабістай аўдыенцыі гаворка не ішла. Рэч у тым, што Папа перыядычна праводзіць агульныя аўдыенцыі ў Саборы святога Пятра ці на плошчы перад ім. Звычайна збіраюцца тысячы чалавек. Для атрымання бясплатных квіткоў трэба загадзя накіраваць заяўку ў прэфектуру Ватыкана.

— Я засталася ў абсалютным захапленні ад таго, што адбываецца, таму што раней бачыла такое толькі ў фільмах. Ну, ведаеце, калі Папа выязджае на сваім «папамабілі», на плошчы Святога Пятра яго сустракаюць тысячы людзей, крычаць: «Папа, мы цябе любім!» — і ўсё такое іншае. Карацей, гэта было як у «Маладым Папе», толькі ў сотню, мільён разоў круцей. Самы смешны каментарый з гэтай нагоды выдала мама: «Падумаць толькі, Папа рэальна існуе!».

Юліяна спадзяецца, што яшчэ не раз будзе на адлегласці выцягнутай рукі ад Папы Рымскага.

Дарэчы, яшчэ адзін цікавы факт з біяграфіі дзяўчыны. На фоне таго, што ГУБАЗіК палюе на «няправільных» экскурсаводаў, журналістка «СБ. Беларусь сегодня» таксама вырашыла стаць экскурсаводкай. Летась яна прайшла акрэдытацыю ў Нацыянальным агенцтве па турызме і праводзіць экскурсіі па Мінску і не толькі ў вольны ад асноўнай працы час.

@nashanivanews Прапагандыстка СБ паляцела адпачываць у Еўропу #беларусь #беларусьсегодня #нашаніва #белорусы #беларускіцікток #пропаганда ♬ Paris - 3Hzwave

Турбізнэс наракае, што з-за дзяржаўных абмежаванняў яму не хапае экскурсаводаў

Экскурсаводаў, якіх раней затрымлівалі, пазбаўляюць пасведчанняў

«Для даносчыкаў чырвоная ануча — калі гід называе Мінск Менскам». Што адбываецца з экскурсаводамі ў Беларусі

Nashaniva.com