Выйшаў амерыканскі серыял, зняты па дэтэктыве ўнука выхадцаў з Беларусі
Кніга «Прэзумпцыя невінаватасці», па якой зняты серыял, займае пяты радок у топ-100 найлепшых дэтэктываў свету.
15.06.2024 / 09:33
Apple Studio
Прэзумпцыя невінаватасці / Presumed Innocent. Apple TV
Джэйк Джыленхол грае намесніка акружнога пракурора з Чыкага Расці Сабіча, жыццё якога рэзка змяняецца пасля забойства яго калегі Кэралайн Палемус.
Раней Кэралайн была яго каханкай, а ДНК Расці знайшлі на месцы злачынства. Усё паказвае на Сабіча, і ён становіцца галоўным падазраваным, у выніку яго бяруць пад варту.
Серыял зняты паводле аднайменнага рамана Скота Тураў — унука выхадцаў з Беларусі. Раман пабачыў свет у 1987 годзе і займае высокі пяты радок у топ-100 найлепшых дэтэктывах усіх часоў (амерыканская версія).
У 1990 годзе рэжысёр Алан Пакула выпусціў фільм «Прэзумпцыя невінаватасці» з Харысанам Фордам у галоўнай ролі.
Распрацоўкай новай адаптацыі займаўся Дэвід Э. Кэлі — стваральнік серыяла «Вялікая маленькая хлусня», а прадзюсарам праекта выступіў Джэй Джэй Абрамс («Застацца ў жывых»).
Першыя дзве серыі маюць высокі рэйтынг на Rotten Tomatoes: 77% — 85%, а таксама 7,4 — Imbd.
Кніга ўнука выхадцаў з Беларусі займае пятае месца ў топ-100 найлепшых дэтэктываў свету
Пратасевіч і Мейрэліш знялі класны, але нестандартны серыял пра таямнічае знікненне ў Галівудзе