Пад Гроднам заўважылі вельмі рэдкую чырванакніжную пчалу

Здымкі рэдкага насякомага прыслалі чытачы ў рэдакцыю выдання Newgrodno.by. Заўважылі пчалу на лецішчах у вёсцы Новікі Гродзенскага раёна.

13.06.2024 / 18:58

«Буйная пчала цёмнага колеру адразу прыцягнула ўвагу. Здзівілі і колер, і яе памеры», — расказвае чытачка Newgrodno.by.

Пчала спакойна падпусціла людзей да сябе і нават папазіравала для фота. Дзякуючы гэтаму ўдалося яе добра разгледзець.

Хутчэй за ўсё, на лецішчы пад Гроднам прыляцела пчала-цясляр. Гэта вельмі рэдкі для Беларусі від пчол. За апошнія 10 гадоў пчалу-цесляра толькі некалькі разоў заўважалі ў Белавежскай пушчы.

Пчалу нездарма называюць цесляром. Яна будуе гнёзды толькі ў мёртвай і сухой драўніне. Любіць яна, напрыклад, старыя драўляныя хаты і нават слупы. Таксама яе можна сустрэць у старых лясах з сухастоем.

Джаліць гэтае насякомае, дарэчы, вельмі балюча. На месцы ўкусу з'яўляецца вялікі ацёк. Для алергікаў яе ўкус увогуле можа стаць фатальным.

Што рабіць, калі на доме завялося гняздо вос ці пчол

У Светлагорскім раёне дзяўчынкі 8 і 10 гадоў спустошылі пчальнік і скралі 20 кг мёду

Рынак у Гомелі атакаваў рой пчол ВІДЭА

Пад Мінскам з'явяцца гатэлі для насякомых

Nashaniva.com