МНС расказвае, як пазбавіцца ад васінага ці пчалінага гнязда.
Ратавальнікі раяць знішчаць гняздо пасля заходу сонца — тады максімальная колькасць насякомых, якія джаляць, знаходзіцца ў гняздзе.
Трэба надзень шчыльны касцюм і пальчаткі, а на твар — маску пчаляра. На гняздо — акуратна надзець шчыльны мяшок і пры дапамозе нажа, рыдлёўкі, тонкага металічнага ліста або фанеры аддзяліць гняздо ад паверхні, да якой яно прымацавана, завязаўшы верх мяшка. Калі гняздо знаходзіцца ў нішы, раяць выкарыстоўваць мантажную пену. Пры гэтым трэба старанна заладзіць ўсе шчыліны, каб не было выйсця.
Далей ёсць некалькі варыянтаў. Можна заліць гняздо вадой, закапаць або бяспечна спаліць (напрыклад, у металічным кантэйнеры, з захаваннем мер засцярогі).
Выкарыстоўваць інсектыцыды, тыпу дыхлафос i іншых, ёсць сэнс, толькі калі вы ўпэўненыя, што пры гэтым не будзе прытоку паветра — напрыклад, зачыніўшы шчыльна гняздо вечкам ў вядры.
Ратавальнікі выязджаюць на дапамогу па знішчэнні гнязда вос або шэршняў, калі існуе непасрэдная пагроза жыццю і здароўю чалавека, а таксама калі яно размясцілася ў дзіцячых садках, школах, установах аховы здароўя.
У іншых выпадках МНС можа прыехаць платна.
Каментары