Генпракуратура прызнала экстрэмісцкім сайт паслуг па легальным вызваленні ад вайсковай службы

Партал абвінавацілі ў тым, што ён перашкаджаў камплектаваць армію.

13.06.2024 / 18:11

Фота: Мінабароны

Генпракуратура выявіла сайты, якія прапаноўвалі прызыўнікам легальную дапамогу па вызваленні ад службы ў войску.

Ведамства Андрэя Шведа абвінаваціла асобны партал у прапагандзе ўхілення ад вайсковага абавязку. На думку пракуратуры,

«інтэрнэт-пляцоўкі хавалі сваю дэструктыўную дзейнасць пад выглядам нібыта законнай прававой дапамогі прызыўнікам пры праходжанні імі мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую вайсковую службу».

Прызыўнікам прапаноўваліся платныя паслугі па ўхіленні ад вайсковай службы па медыцынскіх, сямейных і іншых падставах. Аплата прымалася ў замежнай валюце і крыптавалюце.

У Генпракуратуры лічаць, што такія рэсурсы падштурхоўвалі прызыўнікоў да здзяйснення правапарушэнняў, звязаных з ухіленнем ад вайсковай службы, а таксама перашкаджалі законнай дзейнасці кампетэнтных органаў па камплектаванні асабовым складам Узброеных Сіл і іншых вайсковых фармаванняў.

У выніку суд прызнаў інфармацыю неназванага па імені інтэрнэт-рэсурсу экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Нагадаем, што Генпракуратура раней абмежавала доступ да сайта povestka.org. На партале было пазначана, што ён прапануе прапануе «легальныя рашэнні для прызыўнікоў і іх бацькоў».

Абмежавалі доступ да сайта, які прапануе паслугі па легальным вызваленні ад вайсковай службы

Па ініцыятыве Генпракуратуры створаць рэестр для арганізатараў дзіцячага летняга адпачынку

Следчыя знайшлі былую палітзняволеную за мяжой, каб паведаміць ёй пра новую справу

Nashaniva.com