Прадаецца мікралецішча плошчай усяго сем квадратных метраў. Цана таксама мікраскапічная

Яшчэ не позна ўпісацца ў дачны сезон, прычым за вельмі сціплую суму. У наш час, калі цэны на любога роду нерухомасць зашкальваюць, нават уявіць складана, што нешта можна набыць за кошт двух грунтоўных паходаў у гіпермаркет, піша Onliner.

12.06.2024 / 09:14

Гаворка ідзе пра сапраўднае лецішча, праўда, вельмі маленькае. На шасці сотках зямлі размешчаны домік пяшчотна-блакітнага колеру плошчай усяго 7,2 «квадрата». Знайсці гэты цуд (зарослы травой і кустамі) можна ў садаводчым таварыстве «Садоўнік» горада Горкі (ад Мінска 280 кіламетраў, затое з Магілёва можна дабрацца за гадзіну). Участак знаходзіцца ў самым цэнтры СТ, таму суседзі ёсць з усіх бакоў.

Домік з участкам трапіў на аўкцыён (уладальнік — даўжнік), аб'ява апублікавана на сайце «Белюрзабеспячэнне». Заяўкі на ўдзел у таргах будуць прымаць яшчэ 20 дзён.

Сам аўкцыён, калі з'явяцца ахвотныя на лот, адбудзецца 2 ліпеня ў 09:00. Пачатковы кошт маёмасці — усяго 652 рублі (задатак роўны 65,20 рубля).

Калі ахвотных будзе некалькі, то кошт узляціць. А вось калі прэтэндаваць на лецішча будзе ўсяго адзін чалавек, то лот дастанецца яму па пачатковай цане плюс 5%, гэта значыць заплаціць трэба будзе 686 рублёў. Па-ранейшаму выгадная здзелка.

Названая самая дарагая кватэра ў Мінску, набытая ў маі. Гэта пентхаус у элітным раёне

У Мінску прадаецца 3-павярховая кватэра ў таўнхаусе. Колькі хочуць за яе?

У Мінску прадаецца кватэра з уласным кінатэатрам. На яе ўжо прапануюць зніжку 50 тысяч даляраў

Nashaniva.com