Рол з тунцом, яйкам і салатам — самы просты бялковы перакус

Калі няма часу на гатаванне, але не хочацца ахвяраваць якасцю.

08.06.2024 / 07:37

Фота: fitia.app

Каб прыгатаваць рол, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Пакладзіце яйка ў рондаль з кіпячай вадой і варыце 8—10 хвілін. Дастаньце, заліце халоднай вадой і абярыце ад шалупіны. Адкладзіце ўбок.
  2. Дробна нарэжце цыбулю і прамыйце ў падсоленай вадзе. Асобна нарэжце тонкімі лустачкамі агурок.
  3. Абсушыце тунец і выкладзіце ў міску. Дадайце цыбулю, лімонны сок і змяшайце.
  4. Разагрэйце тарцілью 1-2 хвілін на патэльні на сярэдне-слабым агні. Адкладзіце.
  5. Выкладзіце яйка на тарцілью, а зверху — сумесь з тунца, лісця салаты і агуркоў.
  6. Згарніце і падавайце.

Лаваш-ролы з курыцай і кукурузай — перакус, які зручна ўзяць з сабой, куды б вы ні выправіліся

Мексіканская кесадылья з курыцай, фасоляй, гароднінай і сырам

Тарцілья (tortilla). Іспанскі амлет, што спадабаецца кожнаму

Сняданак, дзеля якога хочацца прачнуцца: бліны з сырам і зелянінай

Nashaniva.com