Па даносе Бондаравай затрыманы сузаснавальнік івэнт-агенцтва «Ружовая зебра»
Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым сузаснавальнікам івэнт-агенцтва «Ружовая зебра» Алегам Астраленкам. Губазікаўцы ў пасце спаслаліся на данос Вольгі Бондаравай, у якім яна патрабуе ад Мінкульта зладзіць чысткі рэестра арганізатараў канцэртнай дзейнасці.
05.06.2024 / 10:06
На відэа прадпрымальніка прымусілі сказаць, што ён двойчы ў 2020 годзе выходзіў на акцыі, а таксама ў іх мерапрыемствах двойчы ўдзельнічаў Яўген Булка.
Астраленка гаворыць, што праз ягоны ўдзел у пратэстах Мінкульт выключыць яго кампанію з рэестра арганізатараў культурных мерапрыемстваў.
Губазікаўцы ў сваім пасце пад відэа з Астраленкам спасылаюцца на данос Вольгі Бондаравай, у якім яна патрабуе ад Мінкульта зладзіць чысткі рэестра арганізатараў канцэртнай дзейнасці. «Цяпер гэтаму пакладзены канец. Перамены наступілі», — пішуць сілавікі.
У апошнія тыдні затрыманні арганізатараў культурна-масавых мерапрыемстваў адбываюцца па ўсёй краіне.
Сілавікі затрымалі вядучага Кірыла Алахвердзяна
У Брэсце затрымалі яшчэ аднаго вядучага масавых мерапрыемстваў
У Мінску сілавікі затрымалі вядоўцу квізаў і святаў за ўдзел у пратэстах 2020 года
У Гродне затрымалі гукарэжысёра цэнтра культуры
У Брэсце затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядоўцу святаў