З мінскіх аўтобусаў і тралейбусаў прапалі схемы маршрутаў. Што здарылася?

Жыхары Мінска і госці сталіцы заўважылі, што нядаўна з усіх аўтобусаў і тралейбусаў зніклі папяровыя схемы руху па маршрутах. Аказалася, што папяровыя інфармацыйныя носьбіты дэмантавалі па рашэнні «Мінсктранса». Прычына ў блытаніне, якая ўзнікала, калі аўтобус ці тралейбус накіроўвалі на іншы маршрут, пішуць «Мінск-Навіны».

31.05.2024 / 18:01

Скрыншот відэа: «Мінск-Навіны»

У выніку пасажыр мог лёгка заблукаць: зайсці ў аўтобус з упэўненасцю, што едзе, да прыкладу, ва Уручча, а па «схеме» павінен быў апынуцца ў Красным Бары.

«У сувязі з тым, што рухомы састаў не замацаваны за канкрэтнымі маршрутамі, прынята рашэнне дэмантаваць схемы руху на папяровым носьбіце ў салонах гарадскога пасажырскага транспарту. Гэты працэс ужо завершаны«, — расказалі ў «Мінсктрансе».

Замест папяровых паказальнікаў у аўтобусах ўкараняюць электронныя гіды — маршрут і прыпынкі адлюстроўваюцца на электронных табло ў салоне.

Ад сёння дзясяткі маршрутаў грамадскага транспарту ў Мінску будуць хадзіць радзей

Як адрозніваюцца льготы на праезд у грамадскім транспарце ў Мінску, Варшаве і Вільні

Перадаваць за праезд больш не прыйдзецца? У Беларусі створаць адзіную сістэму продажу квіткоў на маршруткі

У Мінску падаражэлі праязныя. І цэны на іх дзіўныя

Nashaniva.com