Летняе тырамісу з клубніцамі і прасека — рэцэпт

Ясна, што класічнае тырамісу заўсёды па-за канкурэнцыяй, але ёсць шмат смачных варыяцый, у тым ліку гэтае неймаверна свежае, летняе тырамісу з клубніцамі. Пяшчотны крэм з маскарпонэ ў ім замест кавы дапоўнены кавалачкамі свежых ягад.

15.06.2024 / 07:35

Фота: Pixabay

Каб прыгатаваць тырамісу з клубніцамі, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

Варым яйкі ў кіпячай вадзе (каля 30 секунд). Аддзяляем жаўткі ад бялкоў. Яечныя жаўткі расціраем з цукровай пудрай да мяккай масы. Дадаём маскарпонэ. Узбіваем яечныя бялкі са шчопаццю солі да з’яўлення ўстойлівай пены. З дапамогай лапаткі акуратна злучаем гэту сумесь з сырнай масай. Бісквіты па адным замочваем у прасека і выкладваем на дно талеркі. На печыва выкладваем палову сырнай масы і нарэзаныя клубніцы. Выраўноўваем верх. Выкладваем яшчэ адзін пласт бісквітаў, накрываем сырнай масай, што засталася, і ўпрыгожваем клубніцамі. Ставім у халадзільнік мінімум на 2 гадзіны.

Лёгкі пірог з клубніцамі і базілікам

Вядомае і многімі любімае віно Прасека можа цалкам знікнуць з-за глабальнага пацяплення

Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць

Nashaniva.com