Байдэн таемна дазволіў Украіне біць амерыканскай зброяй па тэрыторыі Расіі

Але з адной умовай.

30.05.2024 / 22:58

Уладзімір Зяленкскі і Джо Байдэн. Фота: AP

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна таемна дала Украіне дазвол на нанясенне ўдараў унутры Расіі амерыканскай зброяй, але выключна для абароны Харкава, паведамляе выданне Politico са спасылкай на афіцыйныя крыніцы ва ўрадзе ЗША.

«Прэзідэнт нядаўна загадаў сваёй камандзе пераканацца, што Украіна зможа выкарыстоўваць амерыканскую зброю для барацьбы з расійскімі ўдарамі па Харкаве, каб Украіна магла нанесці ўдар па расійскіх сілах, якія наносяць гэтыя ўдары або рыхтуюцца іх наносіць», — пацвердзіў Politico адзін з амерыканскіх чыноўнікаў.

Нагадаем, што цяпер многія краіны ЕС таксама пачалі здымаць абмежаванні на выкарыстанне іх зброі Украінай па вайсковых цэлях унутры міжнародна прызнанай тэрыторыі Расіі.

Першыя ўкраінскія пілоты завяршылі навучанне працы на знішчальніках F-16 у ЗША

Кітай пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне быў гатовы паставіць Расіі зброю па просьбе Пуціна

Францыя накіруе ва Украіну інструктараў для навучання мясцовых вайскоўцаў

Nashaniva.com