Ці можна летам хадзіць па горадзе з голым торсам? Адказвае юрыст
«У моцную спякоту ў горадзе можна сустрэць мужчын з голым тулавам. А ці можна мужчынам у горадзе хадзіць без майкі? Ці не будзе гэта лічыцца хуліганствам? Не на курорце ж!» — задала пытанне мінчанка Я. Савельева выданню «АіФ».
28.05.2024 / 13:48
Фота: Onliner
Адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў адназначна адказаў: «Не. У законе нідзе не сказана, што забаронена хадзіць па горадзе з голым тулавам».
Паводле яго слоў, хуліганства як злачынства вызначана ч.1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь і апісваецца як наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання або знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці, або адрозныя па свайму зместу выключным цынізмам.
За такія дзеянні караюць грамадскімі працамі, ці штрафам, ці папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, ці арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
У першым і ў другім выпадку адказнасць надыходзіць з 14 гадоў.
Такім чынам, калі ў паводзінах мужчыны няма названых прыкмет адміністрацыйнага правапарушэння або крымінальнага злачынства, то проста хадзіць па вуліцах горада з голым торсам не забаронена, зазначыў эксперт.
Але эксперт ніяк не адзначыў, ці тычыцца тое самае жанчын, ці артыкул за «хуліганства» мае гендарны падзел.
Беларус патлумачыў у тыктоку, чаму варта заўсёды перавешваць на касе ўжо ўзважаную каўбасу
Пакуль кіроўца была на святочнай лінейцы ў школе, раззлаваны мужчына абкруціў скотчам яе машыну
Жыхарка Гомеля паказала нашэсце мошак у сваім доме. Мёртвых насякомых прыйшлося вымятаць увесь дзень