Здарэнні22

Жыхарка Гомеля паказала нашэсце мошак у сваім доме. Мёртвых насякомых прыйшлося вымятаць увесь дзень

У тыктоку завірусілася відэа з мошкамі ў Гомельскай вобласці: яе дом атакавалі полчышчы насякомых і ў выніку ёй давялося іх вымятаць з дому літаральна цэлы дзень.

Скрышот відэа

На першым відэа жанчына паказвае пакой у сваім доме, дзе ўсе сцены літаральна аблепленыя машкарой.

@blockaya_natallia #беларусь #гомель #полесье #мошки #belarus #gomel ♬ оригинальный звук - blockaya_natallia

На наступным відэа яна паказвае наступствы пасля дэзінсекцыі: мёртвыя казуркі высцілаюць падлогу і «храбусцяць». Жанчына змятае іх з дапамогай веніка, па яе словах, гэта заняло ў яе цэлы дзень. Гэта відэа сабрала больш за 2 мільёны праглядаў

@blockaya_natallia #беларусь #гомель #полесье #мошки #belarus #gomel ♬ оригинальный звук - blockaya_natallia

Як пісаў Smartpress.by, у Гомельскай вобласці назіраецца «нашэсце» дробнага гнюсу, які, пачынаючы з мая, робіць невыносным жыццё людзей і жывёл. Так, нядаўна журналістаў атакавалі мошкі на пад'ездзе да вёскі Грабава Жыткавіцкага раёна.

Энтамолаг Гомельскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Тамара Гусарава распавяла, што спад масавай актыўнасці мошак наступіць у першай дэкадзе чэрвеня.

Паводле яе слоў, папуляцыя машкары павялічылася сёлета з-за вялікай колькасці вады ў рэках, што з'яўляецца «асноўнай умовай» вывядзення крывасмактальных мошак. К гэтым годзе назіралася высокая і працяглая паводка.

Каментары2

  • Нашэсце машкары
    24.05.2024
    Кара Божыя маўчунам i хатаскрайнiкам за 2022 год.
  • Žvir
    25.05.2024
    Apakalipsis nabližajecca, - voś pra što śviedčyć hety vypadak. Usie padobnyja prajavy niezvyčajnych pavodzinaŭ asobnych pradstaŭnikoŭ žyvoj pryrody buduć adbyvacca ŭsio čaściej i raznamaista pa miery nadychodu kanca śvietu, i ŭrešcie piarojdzie ŭ ahulny sucelny zruch i varjackuju mituśniu, u niebie, vadzie i na sušy, a potym apadzie i skanaje. I budzie cišynia...

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ13

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →