Сайты дзяржаўных устаноў і СМІ Гомельшчыны сталі недаступныя за мяжой
Пры спробе наведвання з-за межаў Беларусі перасталі адкрывацца сайты Гомельскага аблвыканкама і гарвыканкамаў, а таксама ўсіх адміністрацый раёнаў. Акрамя таго, заблакаваны ўваход з-за мяжы на ўсе рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ, заўважыў «Флагшток».
27.05.2024 / 16:50
Адключэнне доступу да большасці рэсурсаў адбылося на мінулым тыдні.
Так выглядае геаграфія доступу да сайта Гомельскага аблвыканкама (Паводле звестак сэрвіса ping-admin.com)
Так выглядае геаграфія доступу да абласной газеты «Гомельская праўда» (паводле звестак сэрвіса ping-admin.com)
Адключэнне доступу да мясцовых рэсурсаў можа сведчыць, як лічыць «Флагшток», пра спробу засцерагчы рэсурсы ад атак і ўзломаў з-за мяжы.
Пад расійскімі IP-адрасамі сайты ні дзяржвыданняў, ні адміністрацый раёнаў таксама, дарэчы, не адкрываюцца. Даступнымі застаюцца толькі сацсеткі дзяржгазет.
Сілавікі з трох усходніх абласцей ужо памаліліся перад капсулай з зямлёй. Іншыя на чарзе
«Гомельская праўда» ачуняла ад атакі «Кіберпартызанаў» толькі праз 8 дзён