Грамадства

«Гомельская праўда» ачуняла ад атакі «Кіберпартызанаў» толькі праз 8 дзён

Як паведамляе «Флагшток», сёння прапагандысцкі рэсурс «Гомельская праўда» нарэшце стаў зноў адчыняцца ў Беларусі пасля атакі на яго, праведзенай «Кіберпартызанамі» 25 сакавіка. Пры гэтым за межамі краіны рэсурс па-ранейшаму недасяжны.

Прадстаўнік «Кіберпартызанаў» пракаментаваў «Флагштоку» дзеянні групоўкі:

«Выбралі іх, таму што была ідэя размясціць на розных пралукашэнкаўскіх парталах віншаванне з Днём Волі і аб'яву пра актыўны набор у Полк Каліноўскага праз новы бот, які мы стварылі. Цяпер Беларусі вельмі патрэбныя сапраўдныя героі і абаронцы свайго народу, таму мы вырашылі прыцягнуць увагу менавіта да гэтай тэмы.

Пляцоўка для навінаў нам падалася найбольш арганічным рэсурсам для рэалізацыі нашай ідэі. А «Гомельская праўда» якраз з'яўляецца такой пралукашэнкаўскай пляцоўкай. То-бок мы адначасова і віншавалі крэатыўна беларусаў з Днём Волі, і атакавалі варожы рэсурс, і прыцягвалі ўвагу да набору ў ПКК.

Зрабіць было не складана. Мы зрабілі ў той дзень шэраг яшчэ падобных атак». 

Прадстаўнікі «Гомельскай праўды» і чыноўнікі сітуацыю з блакаваннем рэсурсу не каментавалі.

Каментары

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу9

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў7

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?1

У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў2

Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны2

Хто той хлопец, які падарваў расійскага афіцэра ў Маскве і быў арыштаваны ў Турцыі6

Джо Байдэн: Я перадаю эстафету новаму пакаленню2

«Раптам не прыйшоў на працу, а праз пару дзён яго затрымалі». Новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Галоўнае
Усе навіны →