Завочны суд па «справе аналітыкаў Ціханоўскай» пачнецца ў пятніцу
У Мінскім абласным судзе 31 траўня распачнецца судовы працэс у дачыненні да 20 «ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармавання Аналітыкі Святланы Ціханоўскай».
27.05.2024 / 12:04
У спісе Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.
Справу будзе разглядаць Уладзімір Арэшка.
Згодна з матэрыяламі справы, усіх іх абвінавачваюць у «здзяйсненні злачынстваў экстрэмісцкага характару ў сувязі з кампаніяй па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў постэлектаральны перыяд», піша «Вясна».
Генпракуратура накіравала ў суд справу «аналітыкаў Ціханоўскай» і выбрала «кіраўніка»
Дабравольскі пра справу «аналітыкаў Ціханоўскай»: Не ўсе мне былі знаёмыя, гэта абсурд
Завочна будуць судзіць праваабаронцу Алену Маслюкову
Завочны суд над Франакам Вячоркам пачнецца ў апошні дзень вясны