Грамадства33

Завочны суд над Франакам Вячоркам пачнецца ў апошні дзень вясны

Судзіць дарадцу Святланы Ціханоўскай будуць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Валянціна Зянкевіч, піша «Вясна».

Франак Вячорка

35-гадоваму палітыку інкрымінавана дзевяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы),
  • ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады),
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве),
  • ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады),
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі),
  • ч.1 і 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, у тым ліку паўторна),
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі),
  • арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

«Хай падавяцца сваёй спецвытворчасцю і сваімі артыкуламі», — так пракаментаваў «Позірку» пачатую ў лютым спецвытворчасць Вячорка.

На яго думку, «правасуддзе ўсё роўна наступіць, і ўсе, хто стаяць за ліпавымі абвінавачваннямі, справамі і прысудамі, катаваннямі і арыштамі, будуць несці адказнасць».

Каментары3

  • Кастусь
    24.05.2024
    Усе перадавікі палітычных працэсаў (суддзі, пракуроры, следчыя і крывасведкі), і тыя, хто забіваў, катаваў альбо аддаваў адпаведныя загады - абавязкова сядуць. Але такіх будзе адносна няшмат. Астатнія будуць люстраваныя і адкажуць па шматлікіх грамадзянскіх пазовах.
  • Мілён Эўра
    24.05.2024
    Так канешна, Франак, шлі іх далёка. У краінах Захада больш заработаешь, чым рэжым адбяре!
  • Винни Пук
    25.05.2024
    Франек, верни зегарек, пока не позна!     

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам10

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →