Стала вядома, хто сыграе Бацьку Міная ў беларуска-расійскім фільме

Яго сыграе вядомы расійскі акцёр.

24.05.2024 / 14:48

Аляксей Краўчанка. Фота: domkino.tv

Вядомы расійскі акцёр Аляксей Краўчанка сыграе Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова, вядомага як Бацька Мінай у новым сумесным праекце студый «Ваенфільм» і «Беларусьфільм», піша «Спутнік».

«Роўна 40 гадоў таму на «Беларусьфільме» ў карціне «Ідзі і глядзі» я сыграў хлапчука па імені Флёра, які цудам выжыў у вёсцы, якую дашчэнту спалілі немцы. І цяпер мне трэба будзе сыграць Бацьку Міная», — заявіў Краўчанка.

Бацька Мінай. Архіўнае фота

Генеральны дырэктар студыі «Ваенфільм» Ігар Угольнікаў адзначыў, што натхненнем для галоўнага героя фільма паслужыла гісторыя сапраўднага бацькі Міная, які перажыў найцяжэйшыя выпрабаванні, калі яго дзяцей узялі ў палон немцы, але ён абраў шлях барацьбы.

Пратасевіч і Мейрэліш знялі класны, але нестандартны серыял пра таямнічае знікненне ў Галівудзе

На амерыканскім стрымінгу Amazon Prime выйшаў хорар пра беларускую палітэмігрантку ў ЗША

«Беларусьфільм» здымае кіно пра Аляксея Талая

Nashaniva.com