На амерыканскім стрымінгу Amazon Prime выйшаў хорар пра беларускую палітэмігрантку ў ЗША
Фільм «Цішыня здабычы» зняты мадэллю Карынай Кудзінай з Гомеля, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Фільм «Цішыня здабычы» — сумесны праект дэбютанткі Карыны Кудзінай і Майкла Вайнберга.
Карына, як і яе сястра Караліна, родам з Гомеля. Цяпер дзяўчына жыве ў ЗША, у Нью-Ёрку, працуе мадэллю і спрабуе свае сілы ў кіно ў якасці актрысы, сцэнарысткі і прадзюсаркі. У дэбютную кінастужку дзяўчына перанесла свой эмігранцкі досвед.
У адчайнай спробе забяспечыць будучыню свайго дзіцяці маці-імігрантка з Беларусі, якая не мае дакументаў, уладкоўваецца на працу нянькай да пажылога амерыканца. Але ў мужчыны ёсць жудасная таямніца…
Фільм здымаўся за невялікія грошы лэйблам Studio Dome the Horror Collective і атрымаў супярэчлівую крытыку. Прэса, напрыклад, піша, што фільм па змесце атрымаўся сучасным, але зняты проста жудасна.
Затое ў ім ёсць жарты пра тое, што Беларусь — гэта горад ва Украіне.
Каментары