У Мінску банкрутуе сетка фітнэс-клубаў

Прыватнае прадпрыемства «Фітнэс рэфлекс», якому належалі фітнэс-клубы пад брэндамі Reflex і La Forza, сыходзіць у працэдуру банкруцтва. Такое рашэнне прыняў 16 мая Эканамічны суд горада Мінска.

21.05.2024 / 16:19

Фота: Reflex

Як вынікае з матэрыялаў справы, уласнік прыняў рашэнне пра ліквідацыю бізнэсу ў снежні 2023-га. Агульная сума даўгоў прадпрыемства невялікая — крыху больш за 14 тыс. рублёў, аднак актываў для іх пагашэння ў прадпрыемства няма.

Сетка фітнэс-клубаў належала беларусцы Аксане Вішнеўскай. Першы з іх на вуліцы Якуба Коласа яна адкрыла яшчэ ў 2001 годзе, у 2012-м у Малінаўцы з'явіўся яшчэ адзін Reflex. а ў 2015-м — La Forza.

Раней стала вядома, што ў сувязі са змяненнем заканадаўства ўсе фізкультурна-спартыўныя арганізацыі Беларусі павінны былі да 31 снежня 2023 года прайсці праверку і атрымаць спецыяльную акрэдытацыю.

Сілоўня, мацоўня ці качалка? Мовазнаўцы далі адказ

Ці адпавядае ваша фізічная форма вашым гадам? А ну праверце з дапамогай гэтых тэстаў

У Гомелі закрываюць найбуйнейшы спартыўны клуб — прычыны, напэўна, палітычныя

Змякчылі забарону на працу трэнерам без дыплома. Ранейшыя патрабаванні аказаліся нерэалістычнымі

Nashaniva.com