Мова1818

Сілоўня, мацоўня ці качалка? Мовазнаўцы далі адказ

У Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі патлумачылі, як лепш называць трэнажорную залу па-беларуску, а ад якіх варыянтаў варта адмовіцца.

Мужчыны ў раздзявалцы трэнажорнай залы. Фота: Wikimedia Commons

Сваё меркаванне спецыялісты выказалі ў адказе на зварот, які паступіў у сэрвіс «Моўная даведка». Аўтара звароту цікавіла, як жа карэктна перакласці рускае слова «качалка», якое шырока выкарыстоўваецца ў жывой мове.

У рускай мове для жаргоннага абазначэння трэнажорнай залы акрамя «качалки» выкарыстоўваецца і іншы варыянт — «тренажёрка». У польскай мове пашыраны варыянт «siłownia», а таксама жаргонныя «siłka», «pakernia», у англійскай агульнапрынятае слова «gym».

Але ў літаратурнай беларускай мове сёння існуюць толькі «трэнажорная зала», «фітнес-цэнтр», «фітнес-зала», «спартзала» ці проста «зала». Найбольш пашыраным жаргонным сінонімам з’яўляецца слова «трэнажорка».

Такі выбар не заўсёды задавольвае, часта патрабуецца дакладны, ёмісты адпаведнік рускага «качалка».

У гутарковай беларускай мове сёння часта можна пачуць «сілоўня», «мацоўня», «качалка» і нават «джымоўня» (ад «gym»). Але не ўсе гэтыя варыянты апраўдана ўжываць у беларускай мове.

Слова «качалка» ў такім значэнні не магло ўтварыцца ў беларускай мове, бо дзеясловы «качаць» і «качацца» не маюць патрэбных значэнняў. Дый само слова «качалка» асацыюецца ў першую чаргу з крэслам, якое качаецца, або валікам для раскачвання цеста.

Паланізм «сілоўня» таксама немагчымы, бо ў беларускай не ўжываюцца дзеясловы «сілавацца» ці «сілаваць», як і не ўжываецца і прыметнік «сільны». «Сілкавацца» ж можна толькі ежай, што па сэнсе не пасуе да слова, якое мусіць абазначаць трэнажорную залу. 

А вось да «мацоўні» ў мовазнаўцаў пытанняў няма. У беларускай мове здаўна існуюць дзеясловы «мацаваць», «мацавацца», якія азначаюць «рабіць моцным, узмацняць», таму такі варыянт цалкам апраўданы з пункту гледжання лексіка-семантычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы.

Прыклад ужывання слова «мацоўня» ў твітары

І хоць пакуль слова «мацоўня» не знайшло адлюстравання ў нарматыўных слоўніках беларускай мовы, яно шырока ўжываецца беларусамі ў сацсетках:

«Карыстайцеся дэзадарантам перад мацоўняй і не забывайцеся змяняць трэнеравальнае адзенне».

«Крыху ранішніх сябешак з мацоўні».

«Дарэчы, хацеў заўтра раніцай пачаць хадзіць у мацоўню, але думаю, заўтра нікуды я не пайду. Буду спаць. Сон — гэта здароўе».

Апошнім часам з’явіліся і новыя аднакаранёвыя дзеясловы, напрыклад, з прыстаўкай на-: «Ты яшчэ паспееш намацавацца да лета!»

Таксама актуалізавалася старое беларускае слова «маца́к» (здаровы, моцны чалавек), якое, як адзначаюць спецылісты, у пэўных кантэкстах можа адпавядаць рускаму «качок».

Але куды больш натуральным утварэннем, на думку мовазнаўцаў, было б слова «мацавальня», бо ад дзеясловаў на -аваць (-авацца) са значэннем месца або памяшкання звычайна ўтвараюцца назоўнікі на -авальня. Напрыклад: гартавальня, прасавальня, фарбавальня, шліхтавальня. Але «мацавальня» пакуль не распаўсюдзілася.

З іншага боку — «мацоўня» не выбіваецца з шэрагу звыклых нам словаў «майстроўня» (месца, дзе нешта майструюць), «схоўня» (месца, дзе нешта захоўваюць) і інш., хоць так звычайна ўтвараюцца назоўнікі ад іншых назоўнікаў, а не ад дзеясловаў (багоўня, вазоўня, жвіроўня, малпоўня, шпакоўня).

Так што выбар на карысць «мацоўні», здаецца, відавочны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • малпоўня
    07.05.2024
    даведка, слабавікоўня мо?
  • нагадвае ангельскую мову
    07.05.2024
    якая ж ў нац цудоўная мова, я таксама кажу , спаравацца але гэта трохі іншае . мацавальня куля , нагадвае ангельскую мову не цяжка зразумець калі маеш базавыя веды
  • даведка
    07.05.2024
    Сильничают они там.

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў1

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!42

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →