Апублікаваны мабільны дадатак для ўдзелу ў галасаванні ў Каардынацыйную раду
З прычын бяспекі ён не будзе даступны ў Беларусі, для людзей унутры краіны будзе апублікавана вэб-версія.
21.05.2024 / 07:29
Каманда Паўла Лібера апублікавала дадатак для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду. Ён даступны ў Google Play. Для платформаў Apple дадатак даступны праз TestFlight. APK-файл абяцаюць зрабіць даступным падчас правядзення выбараў.
«ІТ-спецыялісты зрабілі ўсё магчымае са свайго боку, каб вашыя даныя засталіся ў бяспецы. Тым часам, мы не можам зрабіць для вашай уласнай бяспецы больш за вас саміх. Просім вас пільна выконваць нескладаныя інструкцыі, якія вы ўбачыце ўнутры дадатку», — кажуць аўтары навінкі.
Галасаваць на выбарах у КР можна толькі з наяўным пашпартам грамадзяніна Беларусі незалежна ад тэрміну дзеяння. То бок з пратэрмінаваным пашпартам РБ можна аддаць свой голас.
«Выбаршчыкі ўнутры Беларусі, дзеля вашай бяспекі дадатак не будзе дасяжны ў РБ. Замест гэтага бліжэй да дня галасавання будзе апублікавана вэб-версія», — зазначаюць арганізатары.
Уладальнікі пратэрмінаваных пашпартоў такі змогуць прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду
Колькі людзей павінна прагаласаваць на выбарах у КР, каб яны адбыліся?
«Усе сродкі апраўданыя, калі хочам захаваць дом». Былы супрацоўнік калоніі ідзе ў палітыку
«Навошта ты туды сунешся?» На канферэнцыі апазіцыі ў Варшаве выступоўца зламаў трыбуну