Ізноў спаржа: найлепшыя рэцэпты з каралевай травеньскай гародніны
Крэм-суп, спаржа з палтусам і салат са спаржай і клубніцамі.
18.05.2024 / 10:19
Фота: Vecteezy
Спачатку, вядома, трэба выбраць добрую спаржу, а потым гатаваць з яе, да чаго душа ляжыць — ад простых гарніраў да чагосьці больш арыгінальнага. Прапануем некалькі варыянтаў.
Крэм-суп са спаржы са смажанымі семечкамі
- зялёная спаржа — 1 пучок
- цыбуля — 1 шт.
- масла — 2 сталовыя лыжкі
- агароднінны булён — 500 мл
- соль, перац — па смаку
- куркума — шчопаць
- кары — шчопаць
- молаты востры перац — 1/2 чайнай лыжкі
- натуральны ёгурт — 150 г
- насенне гарбуза і сланечніка — 50 г
- алей — 2 сталовыя лыжкі
- Старанна вымыйце спаржу і, адрэзаўшы сухія кончыкі, разрэжце яе на кавалачкі (галоўкі спаржы пакіньце цэлымі).
- Цыбулю наразаем дробнымі кубікамі і абсмажваем на топленым масле на патэльні з тоўстым дном. Калі цыбуля стане напаўпразрыстай, дадайце толькі сцёблы спаржы і смажце 3 хвіліны, стала памешваючы. Уліце булён, прыпраўце соллю, перцам, кары, куркумой і вострым перцам. Дадайце адкладзеныя галоўкі спаржы. Гатуйце 6—8 хвілін.
- Здыміце патэльню з агню, дастаньце з супу некалькі галовак спаржы і выкладзіце іх на талерку. У патэльню наліце натуральны ёгурт і перамяшайце суп да аднастайнай масы. Прагрэйце яго некаторы час на вельмі слабым агні. Пры патрэбе дадайце прыправы.
- Абсмажце гарбузовыя і сланечнікавыя семкі на сухой патэльні. Пераліце суп у міску. Зверху выкладзіце загадзя адкладзеныя галоўкі спаржы. Паліце аліўкавым алеем і пасыпце смажанымі семкамі.
- Дадатак: чыпсы з бекону выдатна будуць пасаваць да гэтага супу. Каб іх зрабіць, проста абсмажце на сухой патэльні некалькі лустачак вэнджанага бекону да залацістага колеру.
Стэйк з палтуса на грылі са спаржай
- вада — 1/2 шклянкі
- цукар — 3 сталовыя лыжкі
- сок аднаго лімона
- цэдра лімона — 1/2 чайнай лыжкі
- вяршкі — 3 сталовыя лыжкі
- палтус — 2 стэйкі
- зялёная спаржа — 10 шт.
- У каструлі прыгатуйце карамель з вадой і цукрам. Дадайце лімонны сок і цэдру. Змешвайце, пакуль карамель не стане вадкай, затым дадайце вяршкі.
- Выкладзіце стэйкі палтуса на разагрэтую патэльню-грыль і злёгку падрумяньце. Перавярнуўшы рыбу на другі бок, выкладзіце на грыль спаржу. Дадаць соль і перац па смаку. Падавайце з лімонным соусам.
Лёгкі салат са спаржай, шпінатам і клубніцамі
- свежы шпінат — 100 г
- клубніцы — 250 г
- зялёная спаржа — 1/2 пучка
- грэцкія арэхі — 100 г
- масла — 2 сталовыя лыжкі
- белае сухое віно — 75 мл
- для соусу:
- алей — 4 сталовыя лыжкі
- мёд — 2 сталовыя лыжкі
- гарчыца — 2 чайныя лыжкі
- лімонны сок — 1 сталовая лыжка
- соль, перац — па смаку
- Вымыйце шпінат, клубніцы і спаржу і добра высушыце іх на папяровым ручніку.
- Пакладзіце шпінат у міску, ачысціце клубніцы і разрэжце на чвэрткі, а ў спаржы адрэжце дравяністыя канцы. Дзве спаржы наразаем тонкімі стужкамі з дапамогай прылады для чысткі агародніны, астатнія наразаем кавалачкамі па 2 сантыметры.
- Здрабніце грэцкія арэхі і падсмажце на сухой патэльні.
- У той жа патэльні растапіце масла і дадайце нарэзаную спаржу. Смажце 2 хвіліны, затым уліце белае віно. Абсмажвайце спаржу датуль, пакуль віно цалкам не выпарыцца, але гародніна яшчэ застанецца храбусткай. Пакладзіце спаржу на асобную талерку на некалькі хвілін, каб яна трохі астыла.
- Прыгатуйце соус у невялікай місцы. Старанна змяшайце алей, мёд, гарчыцу і лімонны сок. Прыпраўце невялікай колькасцю солі і перцу.
- Выкладзіце шпінат, смажаную спаржу і клубніцы ў вялікую міску. Зверху пакладзіце стужкі шпінату і пасыпце смажанымі грэцкімі арэхамі. Паліце мядова-гарчычным соусам. Салат можна падаць з кавалачкам хлеба, падсмажаным на грылі.
Сапраўдная беларуская кухня: фасоля спаржавая з вяршкамі
Рыба з гароднінай, прыгатаваная на пары. Рэцэпт і сакрэты
Як уласнаручна зрабіць маянэз ды іншыя запраўкі для салаты