У Пецярбургу дасталі з вады ўсіх пасажыраў аўтобуса. Тры чалавекі загінулі
Выратавалі восем чалавек, 10 выбраліся самастойна.
10.05.2024 / 14:37
Фота: fontanka.ru
Па стане на 14.28 пецярбургскія ратавальнікі дасталі ўсіх пасажыраў з аўтобуса, які патануў у Мойцы, у салоне нікога не засталося.
Выратаваны некалькі чалавек, яшчэ каля дзесяці пасажыраў выбраліся самастойна, паведамляюць расійскія СМІ.
Па дадзеных МНС, загінулі тры чалавекі, яшчэ чатыры знаходзяцца ў стане клінічнай смерці.
У Пецярбургу аўтобус з 20 пасажырамі зваліўся ў ваду