Туск: Сувязь суддзі Шміта з Беларуссю мае доўгую гісторыю

Дональд Туск пракаментаваў скандал вакол ад'езду суддзі ў Беларусь.

07.05.2024 / 14:30

 Дональд Туск. Фота: AP

Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск на пасяджэнні ўрада заявіў, што адносіны суддзі Шміта з Беларуссю маюць сваю доўгую гісторыю — «гэта не пытанне апошніх месяцаў». 

«Няма сумненняў, пасля таго, што я атрымаў ад нашых службаў, што мы маем справу не з нейкім разавым учынкам, а са справай, якая мае свае крыніцы даўно», — казаў кіраўнік польскага ўрада.

Ён дадаў, што нельга недаацэньваць гэтую справу. 

— Гэта не пытанне сенсацый у СМІ, мы проста павінны ведаць, што беларускія службы працавалі з чалавекам, які меў прамы доступ да міністра юстыцыі, які адказваў за разбурэнне судзейскай сістэмы ў Польшчы, які меў доступ да сакрэтных дакументаў, да якіх не павінна мець доступу ніводная разведка. Адносіны суддзі Шміта з беларусамі маюць доўгую гісторыю, гэта не пытанне апошніх месяцаў, гэта павінна выклікаць у нас найбольшую занепакоенасць, — сказаў ён.

@nashanivanews Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў #польша #судья #беларусь #беларускаямова #нашаніва #лукашенко #кгб #минск ♬ Sun - Adrian Berenguer

Суддзя ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шміт, які збег у Мінск, напярэдадні даў прэс-канферэнцыю ў Мінску і заявіў, што хоча папрасіць палітычны прытулак. Польскія эксперты мяркуюць, што Шміт можа быць звязаны з расійскімі спецслужбамі.

Суддзя Шміт быў выдатна заканспіраваным расійскім агентам — польскія эксперты

Колькі зарабляў і якой маёмасцю валодае суддзя, які збег з Польшчы ў Беларусь

Спецслужбы Польшчы пачалі правяраць, колькі сакрэтнай інфармацыі мог вывезці суддзя Шміт

«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі

Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег

Nashaniva.com