«Гэта было канкрэтнае шкодніцтва». Як бухгалтар ледзь не абанкруціў беларускае кафэ ў Вільні

Саўладальнік аднаго з самых беларускіх месцаў Вільні — «Карчмы 1863» — Ілля Ясінскі ў новым выпуску «Ток» расказаў пра праблемы пры адкрыцці кафэ.

06.05.2024 / 19:46

 

Ілля Ясінскі

Колькі трэба грошай, каб адкрыць кафэ ў Вільні? Ясінскі кажа, што залежыць ад такіх акалічнасцей, як памер памяшкання для арэнды, наяўнасць у ім неабходнага абсталявання, тып установы, якую плануеш адкрыць.

«Можа хапіць і да 10 тысяч еўра», — заўважае.

Але самае галоўнае — людзі. 

Ілля прызнаецца, што адной з найбольшых памылак у іх установе стала адсутнасць нармальнага бухгалтара.

«Мы шукалі і нібыта знайшлі чалавека, які працуе з беларусамі. Ён з намі амаль год адпрацаваў. Мы позна заўважылі праблемы, і цяпер працуе некалькі бухгалтараў для таго, каб разгрэбці ўсе тыя жахлівыя сітуацыі, —

дзеліцца праблемай Ясінскі і дадае з усмешкай:

Я разумею Пазняка, які кажа, што паўсюль агентура. Ты проста разумееш, што гэта ўвогуле было канкрэтнае шкодніцтва. Так працаваць нельга».

Па словах Іллі, ад гэтага бухгалтара ва ўстановы засталося шмат штрафаў: «Ад таго, як ён вёў справы, мы прымалі няправільныя рашэнні. І каб зараз вярнуць, зразумець, што адбывалася ўвесь гэты год, працуе цэлае бухгалтарскае бюро».

Але Ясінскі не губляе аптымізму: «Можна было б сказаць «катастрофа», але, мне падаецца, беларусы не ведаюць такога слова. Таму, як той казаў, змагаемся, трымаемся».

Глядзіце цалкам:

Як «Карчма 1863» у Вільні змагаецца з «сапраўднай мафіяй» скаржнікаў. Новы «ТОК» — з артыстам Іллёй Ясінскім

Колькі падаткаў заплацілі ў бюджэт Літвы фірмы з беларускімі каранямі

Nashaniva.com