16-гадовая школьніца трапіла ў рэанімацыю пасля вечарынкі ў Гомельскім раёне

Як паведамляе МУС, інцыдэнт адбыўся «некалькі тыдняў таму». Дзяўчына была дастаўлена ў рэанімацыю з пераломам касцей зводу чэрапа.

06.05.2024 / 12:10

 Момант на відэа, калі малады чалавек збівае дзяўчыну

Якім чынам школьніца атрымала траўму, не паведамляецца. На відэа, якое паказвае МУС, бачна, як малады чалавек кідае дзяўчыну на падлогу і збівае. Ці гэта менавіта той выпадак, невядома. 

«На жаль, аналагічных выпадкаў шмат», — дадае МУС. 

У МУС нагадалі, што ў мінулым годзе непаўналетні хлопец у Светлагорску скокнуў з 9 паверха. З пачатку года супрацоўнікамі інспекцый па справах непаўналетніх ужо выяўлена больш за 120 пʼяных вечарынак. У іх бралі ўдзел звыш 400 дзяцей. Да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё з падлеткамі алкаголю прыцягнуты 180 дарослых.

Затрымалі групу ашуканцаў, якія калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку

Беларускі ілюзіяніст заяўляў, што ўмее чытаць думкі. У Казахстане яго падманулі на $110 тысяч

57-гадовую беларуску моцна абдурыў «жаніх з Сірыі»

Nashaniva.com