У Маскоўскае РУУС Мінска з заявай аб махлярстве звярнулася 57-гадовая жанчына. Яна расказала, што ў студзені пазнаёмілася ў сацыяльнай сетцы з невядомым, які прадставіўся Стэфанам, лекарам з Сірыі. У іх завязаўся віртуальны раман, але скончыўся ён, як нярэдка ў падобных выпадках, вельмі дрэнна.
Неўзабаве Стэфан напісаў, што хоча прыехаць у Беларусь, каб ажаніцца з пацярпелай. Але адзначыў, што яму трэба «заплаціць пошліну».
Патэнцыйная нявеста пагадзілася дапамагчы каханаму фінансава: адправіла яму больш за 26 тысяч рублёў. Але пасля пераводу грошай ён пачаў ігнараваць пацярпелую, а пасля і зусім заблакаваў.
Следчыя завялі крымінальную справу за махлярства.
Каментары