МЗС пацвердзіла гібель беларуса ў швейцарскіх Альпах

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла гібель беларускага грамадзяніна ў швейцарскіх Альпах, паведамляе БелТА.

03.05.2024 / 23:15

Фота: fm1today.ch

«Пасольства Беларусі ў Швейцарыі знаходзіцца ў кантакце з выратавальнымі службамі, мясцовымі праваахоўнымі органамі, а таксама роднымі загінулага. Аказваецца ўся неабходная консульска-прававая дапамога», — паведамілі ў МЗС.

Раней паведамлялася, што здарэнне адбылося 1 мая. 32-гадовы беларус заблукаў у гарах з-за масы снегу. Затым ён паслізнуўся на снезе і ўпаў у прорву глыбінёй больш за сто метраў. Мужчына ўжо працяглы час жыў у Германіі.

У Альпах загінуў 32-гадовы беларус — паслізнуўся на снезе і ўпаў у прорву

У Славакіі загінула беларуска, яна ратавалася ад мядзведзя

Напісаў, дзе пакінуў рэчы і грошы. Што вядома пра гібель беларуса, якога знайшлі ў польскім порце

Nashaniva.com