Мінчук данёс на незалежны сайт і кажа, што гэта яго грамадзянская пазіцыя
Мінчука Мікалая Фядотава настолькі зачапіла праца сайта Reform.news (раней Reform.by), што ён вырашыў сваім абурэннем падзяліцца з кампетэнтнымі органамі.
01.05.2024 / 07:42
Будынак КДБ у Мінску. Фота: «Наша Ніва»
Свой данос ён накіраваў у КДБ. Пра гэта стала вядома пасля ўзлому «Кіберпартызанамі» базы сайта сілавога ведамства, піша выданне.
«Добры. А што гэта за сайт РБ?» — быў лаканічным у сваім даносе Фядотаў і прыклаў спасылку на адзін з матэрыялаў сайта, у якім распавядалася пра тое, як беларусы падтрымліваюць Украіну падчас вайны. Свой данос ён адправіў 8 мая 2022 года.
Рэдакцыя выдання не змагла ўтрымацца і звязалася з Мікалаем Фядотавым.
«Хацелі б удакладніць, што вы мелі на ўвазе, калі напісалі данос у КДБ 8 мая 2022 года на наш сайт?» — напісалі яны па ўказаным ім e-mail.
Праз дзве гадзіны спадар Фядотаў адказаў. Аказваецца, апублікаваны на сайце матэрыял закрануў неабыякавага чытача і тэкст, на яго думку, абавязкова павінен быў трапіць у кампетэнтныя органы для разбору.
«Каму данос, а ў каго грамадзянская пазіцыя. Значыць вы апублікавалі такі матэрыял, які павінен быў трапіць у кампетэнтныя органы, для разбору. Тэксту публікацыі я не бачу, каб мог даць выразныя каментары. Як грамадзянін РБ, буду любую інфармацыю, якая шкодзіць РБ, адпраўляць для разбору», — патлумачыў сваю пазіцыю Фядотаў.
Сцяпана Латыпава здаў КДБ ягоны расійскі калега-арбарыст. Але сам спрабуе адмаўляць гэта
У актыўным «стуканні» ў КДБ засвяціўся вядомы магілёўскі фатограф і экаактывіст
Музыка Аракелян знайшоў у злітым спісе лістоў у КДБ данос на сябе. Ён належыць вядомай асобе
«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ
Стала вядома, з-за чыйго даносу апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка
Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне