Інаўгурацыя Пуціна пройдзе 7 мая. Адбудзецца і ПЛР-тэставанне
Прызначылі дату інаўгурацыі кіраўніка Расіі
23.04.2024 / 13:41
Уладзімір Пуцін. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Інаўгурацыя Уладзіміра Пуціна адбудзецца 7 мая, напярэдадні сенатары пройдуць ПЛР-тэставанне, паведаміў ТАСС дэпутат Андрэй Клішас.
Выбары прэзідэнта Расіі прайшлі 15-17 сакавіка.
Уладзімір Пуцін набраў 87,28% галасоў. Такія вынікі абвясціла ЦВК Расіі пасля падліку 100% пратаколаў. Мікалай Харытонаў (КПРФ) — 4,31%; Уладзіслаў Даванкоў («Новыя людзі») — 3,85%; Леанід Слуцкі (ЛДПР) — 3,20%.
Пуцін перастаў пакідаць Крэмль і свае рэзідэнцыі пасля выбараў
Ад «гніды» да «Уладзіміра Аляксандравіча». Лукашэнка зноў запаважаў Зяленскага
«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы